Культура22

Крашанкі, пірог-паска: велікодныя традыцыі няўхільныя нават у час эпідэміі. Але свяціць можна дома

У гэтую нядзелю, 19 красавіка, Вялікдзень святкуюць праваслаўныя. 

Субота — вялікая, чырвоная — апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі.

Яйкі фарбуюць у цыбульніку ці адвары драўнянай кары, што надае ім чырвоны колер (былі і «пісанкі» — яйкі, размаляваныя рознымі ўзорамі).

Звычайна на ўсяночнай у цэрквах свяцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Аднак

сёлета і дактары, і мітрапаліты заклікалі ўстрымацца ад наведвання храмаў, бо адбываецца эпідэмія каранавіруса. Духоўныя асобы просяць асвяціць стол малітвай і велікодным гімнам «Хрыстос уваскрос з мёртвых!»

У печы ў першы велікодны дзень не палілі. Стол засцілалі бялюткім абрусам. На стол ставілі найперш «свячонае» — яйкі, соль, пірагі, вяндліну. «Разгаўляцца» пачынаюць са свячонага яйка: яго дзеляць па кавалку на ўсю сям’ю.

Стол, за якім збіраецца ўся сям’я, шчодра накрыты разнастайнымі стравамі.

Перад пачаткам снядання чытаўся ўрывак са Святога Пісьма, потым усе разам чыталі малітвы «Ойча наш» і «Слава Айцу», пасля чаго елі асвячонае яйка.

На Вялікдзень асаблівым чынам назіралі за сонцам,

бо лічылася, што ў ім можна ўбачыць уваскрослага Хрыста. Людзі казалі таксама, што сонца ў гэты дзень «скача ад радасці».

Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі.

Стукаліся святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваўся той, у каго яно заставалася цэлае («мацак»). 

Хрышчоным дзецям хрышчоныя бацькі на Вялікдзень дораць «валачобныя» гасцінцы.

Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору — валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі — хлапчукамі і дзяўчаткамі — прыносіць супольнасці еднасць, а з ёй — і ўдачу. Падыходзячы пад вокны, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Гаспадары, да якіх прыходзілі валачобнікі, шчодра дзяліліся з імі рознымі прысмакамі.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск5

«Чакаю афіцыйных прабачэнняў». У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане з‑за памылкі ў візе3

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён11

Прэзентацыю для Пуціна раздрукавалі гіганцкім шрыфтам ФОТА12

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь24

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае2

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць