Эпідэміі ў розныя эпохі, жыццё да Міндоўга: як выглядала ранняя Літва і 1945 — усё гэта тэмы новага нумара «Нашай гісторыі». 

Пра раннюю Літву піша спецыяліст па гэтым перыядзе — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.

З іншых матэрыялаў звярну ўвагу на артыкул Валера Каліноўскага пра «Чатыры каханні Барыса Кіта».

А таксама на артыкул Сяргея Астанковіча пра Паўла Растаргуева, які даследаваў беларускія гаворкі Севершчыны, гэтага далёкага ўсходу беларускага масіву.

І яшчэ — на біяграфію Яна Паўла ІІ, якую напісаў Андрэй Вашкевіч. 

Калі мы рыхтавалі гэты нумар, то ў рэдакцыйным калектыве спрачаліся: ці не варта ў сітуацыі, калі межы з усіх бакоў закрытыя, а людзі вымушаныя абмежаваць не толькі паездкі, але і штодзённыя кантакты, часова адмовіцца ад нашай традыцыйнай рубрыкі «Турыстычныя кірункі»? Можа, такая інфармацыя ў цяперашніх умовах недарэчы?

Але прыйшлі да думкі: усё ж такі трэба гэта пакінуць! Чалавецтва вытрымае гэтае выпрабаванне, а свет неўзабаве зноў стане адкрыты. Свет такі прыгожы ў сваёй разнастайнасці — гэтае часовае закрыццё межаў так востра нам пра гэта нагадала.

У гэтым нумары часопіса Андрэй Дзмітранок піша пра Рым — сталіцу Італіі, краіны, якая пакуль найбольш церпіць ад новай заразы. А Сяргей Грунтоў — пра Спіш, горны раён на мяжы Польшчы і Славакіі, які мінулым летам прайшоў з канца ў канец пешкі.

Каранавірус, як нішто іншае, нагадвае нам, наколькі важныя для сучаснага чалавека звычайная камунікацыя, магчымасць некуды паляцець, паехаць, пайсці, сустрэцца, пагаварыць. Самыя простыя і будзённыя, здавалася б, у цяперашнім свеце магчымасці, а ўсё ж і яны часам аказваюцца, як пісаў класік, «як здароўе тое: не цэнім, маючы, а страцім залатое — шкада…».

Беспрэцэдэнтная за сто гадоў, ад часоў лютавання грыпа-«іспанкі» ў 1919—1920 гадах, пандэмія прымусіла свет хоцькі-няхоцькі адмяніць ці перанесці ўсе масавыя мерапрыемствы, нават такія, якія дагэтуль не праводзіліся толькі падчас сусветных войнаў, накшталт Алімпійскіх гульняў. Адной са шматлікіх ахвяраў такога кшталту могуць стаць і запланаваныя на май юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю заканчэння ў 1945 годзе баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Але мы міма гэтай даты прайсці ніяк не можам. Таму тэма нумара ўсё ж менавіта яна (артыкулы Андрэя Акушкі на старонках 4—16). Разам з эпідэміямі — куды ад іх сёння дзецца! — у беларускім і сусветным гістарычным кантэксце (артыкулы Андрэя Скурко і Аляксея Казленкі на старонках 19—27).

У «Нашай страве» гэтым разам — пернікі, факты пра якія сабраў доктар гісторыі Алесь Белы. А яшчэ — сырніца з сям'і незабыўнай Таццяны Сапач. І рымская карбанара.

А ў «Разборы карціны» — «Вершнік» (насамрэч, вялікалітоўскі) Рэмбранта.

Ну і комікс — для тых, хто любіць коміксы.

І гэта яшчэ не ўсё, што маем у красавіцкім нумары:

Дык падпісвайцеся (гэта можна рабіць і анлайн) — і будзеце штомесяц чытаць захапляльнае беларускамоўнае выданне. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый.

Чытайце таксама: Ацаніце зручнасць: падпісваецеся анлайн і атрымліваеце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»

Нагадаем, што праз падпіску — самая нізкая цана на наша выданне.

Падпіска на месяц каштуе 4,77 рубля, на паўгода — 28,62 рубля. За паўгода падпіскай вы ашчадзіце 5 рублёў. А для нас падпіска таксама найбольш выгадная.

А хто не падпісаны, той хай пытаецца часопіс у шапіках і крамках «Белсаюздрука» або на поштах. А таксама вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці наш часопіс у розных гарадах:

Мінск

Symbal.by (пр. Машэрава, 18)

«Мой модны кут» (Цэнтр Маскоўска-Венскі, павільён 333 — гэта каля ЦУМа, метро «Плошча Якуба Коласа», пр. Незалежнасці 58)

«Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філія «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46

Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Symbal.by, Halijafy.by, Knihi.byKniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Князь Вітаўт» (вул. Савецкая, 55)

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Вільня

Пабачыць можна ў шапіку беларускай парафіі касцёла ў Зарэччы (Ужупіс), ён працуе ў нядзелі, падчас службы

Варшава

Пабачыць можна ў Беларускім доме (13/3, Wiejska)

Нагадваем, што часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Падпісны індэкс 00469

Прычым па падпісцы часопіс абыходзіцца танней, чым у крамах і кіёсках.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0