Падчас наведвання шклозавода «Нёман» у Лідскім раёне Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў рэакцыю на палітыку беларускіх уладаў ва ўмовах пандэміі. Сюжэт выйшаў у эфіры «БТ-1».

«Вы бачыце, які ціск сёння на Беларусь і перш за ўсё на прэзідэнта. Ужо толькі лянівы, паршывы сабака не брэша з-пад плота ў мой бок», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я заўсёды кажу: пачакайце, пачакайце, не спяшайцеся. Прыйдзе час, мы абмяркуем і пропускі, і самаізаляцыю, і каранцін, і каменданцкую гадзіну, што ад мяне патрабавалі — увесці каменданцкую гадзіну, каранцін, зачыніць вас у вашых падворках там, у хатах, каб наогул не высоўвалі нос», — сказаў Лукашэнка.

«Мы асяродкава, кропкава працавалі, мы не ішлі фронтам, акружаючы ваш пасёлак выдатны, заганяючы вас у хаты. Я адразу адмовіўся ад такога шляху, за што сёння і атрымліваю, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — У тым ліку ў нас «свядомых» хапае ў Беларусі, якія за грошы гатовыя маці родную прадаць. Але мы вытрымаем, і я ў гэтым абсалютна ўпэўнены. У нас не захлынулася сістэма аховы здароўя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0