Асабліва неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя назіраецца ў Докшыцкім, Аршанскім, Шумілінскім, Бешанковіцкім, Лёзненскім і Віцебскім раёнах, паведамляюць Народныя навіны Віцебска

Да двух дзясяткаў набліжаецца колькасць інфіцыраваных ў Пастаўскім раёне, па звестках мясцовай газеты 18 красавіка тут было ўжо 18 чалавек, якія заразіліся каранавірусам.

Аб двух новых пацыентах з COVID-19 ва Ушацкім раёне піша газета «Патрыёт». Такім чынам, агульная колькасць усіх выпадкаў дасягнула тут 10. Паводле выдання абодва пацыенты ўжо былі наглядам медыкаў: адзін лячыўся ў райбальніцы ад пнеўманіі, другі — кантакт першага ўзроўню па раней выяўленых COVID-19.

Таксама стала вядома, што ў Шумілінскім раёне ўжо налічваецца 30 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, пра гэта паведаміў TUT.BY са спасылкай на намесніка старшыні па сацыяльных пытаннях Шумілінскага райвыканкама Ірыну Шалахову. Практычна палова з іх пакутуе на пнеўманію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0