Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм, які знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна. Кіраўнік дзяржавы прыехаў у царкву разам са сваім малодшым сынам Мікалаем. Коратка пагутарыўшы з прыхаджанамі, кіраўнік дзяржавы запаліў свечку і павіншаваў вернікаў са святам Вялікадня, паведамляе БелТА.

З храма кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх беларусаў з Вялікаднем, паводле яго слоў, самым светлым святам у жыцці. «Як бы ні было ў нашай гісторыі, ніхто не змог закрыць, прыкрыць, забараніць гэтае свята, — падкрэсліў ён. — Я заўсёды прыходзіў і буду прыходзіць у храм. Як бы ні складваліся абставіны, гэта святое. Гэта прынцып маім жыцці. Хачу, каб і вы кіраваліся самымі добрымі і светлымі прынцыпамі. і тады Ён, убачыўшы гэта, абавязкова дапаможа».

Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі расіянам і ўкраінцам, якія таксама змагаюцца з пандэміяй. «Яны, як і мы, перажываюць няпросты час. Можа быць, у іх сёння нават складаней, чым у нас. Хачу ад усіх беларусаў пажадаць ім здароўя.

Я хачу, каб Гасподзь пачуў і дапамог ім пераадолець гэтую бяду, часцяком створаную намі самімі. хай нашы браты жывуць у міры і згодзе», — сказаў кіраўнік.

Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення палякам, літоўцам і латышам, жыхарам іншых еўрапейскіх краін, амерыканцам і грамадзянам КНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0