Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання на Вялікдзень Свята-Благавешчанскага Лядзенскага храма ў Смалявіцкім раёне, перадае БЕЛТА.

«Я зараз не бачу, што мы ў чымсьці памыліліся. Пакуль. Усякае можа быць. Але нават вы, людзі не настолькі залучаныя ў гэты працэс, бачыце, што беларусы зрабілі правільна. Я сыходзіў з таго, што вы самі трымаеце сваё жыццё ў сваіх руках і лепш распарадзіцеся, чым я ці, можа быць, Гасподзь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка

Ён перакананы, што беларусы пройдуць гэты перыяд годна.

«Уваскрэсенне Хрыстова — гэта сведчанне перамогі дабра над злом, гэта прыклад самаахвярнасці. І таму мы не павінны хавацца за сценамі храма і баяцца зайсці ў храм. Таму што Ён не баяўся, а ахвяраваў дзеля людзей. Чаму ж мы схаваліся? Гэтае пытанне жыццё перад кімcьці з часам паставіць. І гэта трэба памятаць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што вырашыў адысці ў бок ад традыцыйных святочных слоў, паколькі многіх людзей хвалюе сітуацыя ў краіне. «Давайце казаць адкрыта: з-за нашай Канстытуцыі ўсё ж такі ад прэзідэнта ў нашай краіне шмат што залежыць. І я вам шчыра і сумленна кажу пра тую палітыку, якая будзе надалей праводзіцца пры цяперашняй уладзе.

А хто мае рацыю, хто вінаваты, стане зразумела літаральна праз чатыры-пяць месяцаў, калі вы будзеце вызначацца, хто будзе вамі кіраваць, якая будзе ў вас ўлада. І ніхто на вас ціснуць не будзе, гэта вы вырашыце самі. Але я вам гарантую, што чарговыя выбары ў нашай краіне пройдуць абсалютна сумленна і прыстойна. Мы сумленна і прыстойна будзем казаць вам пра будучыню, будзем распавядаць пра тое, як развіваецца наша краіна і як будзе развівацца», — заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што пнеўманіі, пра якія сёння так шмат гавораць, — гэта толькі малая частка ад усіх існуючых не менш небяспечных хвароб. «У нас шмат людзей, у якіх сардэчна-сасудзістыя захворванні, якія пакутуюць ад анкалогіі, цукровага дыябету, атлусцення», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што смяротнасць ад пнеўманіі, якая развіваецца на фоне каранавіруснай інфекцыі, зусім малая. Паміраюць людзі, здароўе якіх падкасілі шматлікія іншыя захворванні. У сувязі з гэтым ён заклікаў пажылых людзей, асабліва з хранічнымі хваробамі, звяртацца да медыкаў пры першых жа сімптомах інфекцыі і не чакаць да апошняга, займаючыся самалячэннем. «Паберажыце сябе, падумайце пра гэта, — заклікаў кіраўнік дзяржаў. - Нашы дактары малайцы ў гэтым плане: яны ўжо зарыентаваліся, выцягваюць самых цяжкіх хворых».

«Калі вы зробіце маленькі крок насустрач свайму здароўю, у нас з заўтрашняга дня будзе лепш. Усё залежыць ад нас з вамі. Я вам абяцаю, што наша ўлада — яна камусьці падабаецца, не падабаецца — зробіць усё для таго, каб вы былі абаронены. Толькі вы зрабіце маленькі крок насустрач свайму здароўю, таму, пра што вы марыце. Калі мы будзем разам, усё будзе добра», — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0