president.gov.by

president.gov.by

Падчас наведвання храма ў Смалявіцкім раёне Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што вырашыў адысці ў бок ад традыцыйных святочных слоў, паколькі многіх людзей хвалюе сітуацыя ў краіне, піша БелТА.

«Давайце казаць адкрыта: з-за нашай Канстытуцыі ўсё ж такі ад Прэзідэнта ў нашай краіне шмат што залежыць. І я вам шчыра і сумленна кажу пра тую палітыку, якая будзе надалей праводзіцца пры цяперашняй улады. А хто мае рацыю, хто вінаваты, стане зразумела літаральна праз чатыры-пяць месяцаў, калі вы будзеце вызначацца, хто будзе вамі кіраваць, якая будзе ў вас ўлада. І ніхто над вамі пераважаць не будзе, гэта вы вырашыце самі. Але я вам гарантую, што чарговыя выбары ў нашай краіне пройдуць абсалютна сумленна і прыстойна. Мы сумленна і прыстойна будзем казаць вам пра будучыню, будзем распавядаць пра тое, як развіваецца наша краіна і як будзе развівацца», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0