Сёння падчас наведвання храма ў Смалявіцкім раёне Лукашэнка выказаўся і пра сітуацыю з каранавірусам і чаму дзецям лепш ісці ў школу. Сюжэт паказаў канал АНТ.

«Калі цяжка, пажадана стыль жыцця не мяняць. Калі сяляне сеюць і прыбіраюць, хай сеюць, калі рабочыя ідуць на фабрыку і працуюць, то хай працуюць. У гэтых умовах не трэба рэзка мяняць жыццё. Калі дзеці ідуць у школу, хай ідуць у школу. Яны ўсё роўна труцца адзін аб другога. Тады навошта мы прыбіраем іх са школы. Там прасцей пракантраляваць дзяцей — і нам, і вам. Дый вучыцца трэба. Чвэрць кароткая. Трэба здаць выпускныя і трэба ў ВНУ паступаць».

Як вядома, у панядзелак аднаўляецца навучанне ў школах. Канікулы два разы працягваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0