У выніку страляніны ў канадскай правінцыі Новая Шатландыя загінулі прынамсі 16 чалавек, у тым ліку супрацоўніца паліцыі, перадае Бі-бі-сі. Падазраваны забіты; паведамляецца, што ён пераапрануўся ў паліцэйскую форму і перасоўваўся на аўтамабілі, які быў падобны на паліцэйскі.

Атака пачалася ў невялікім прыбярэжным мястэчку Портапік у суботу, калі паліцыя пачала атрымліваць паведамленні аб стральбе ў адным з дамоў.

«Калі на месца прыбылі супрацоўнікі паліцыі, яны выявілі некалькі ахвяр у доме і каля яго», — сказаў прадстаўнік паліцыі Новай Шатландыі Крыс Лезер. Некалькі будынкаў у мястэчку загарэліся.

Паліцыя спрабавала абясшкодзіць нападніка на працягу 12 гадзін. Мясцовым жыхарам рэкамендавалі не пакідаць свае дамы.

Паведамляецца, што стралок перасоўваўся паміж некалькімі населенымі пунктамі ў Новай Шатландыі, таму дакладная колькасць ахвяр нападу пакуль не ўстаноўлена.

Мясцовая паліцыя паведаміла ў «Твітэры», што ў нападзе падазраецца 51-гадовы чалавек па імені Гэбрыэл Уортман, магчыма, ён працаваў стаматолагам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0