Фота Надзеі Бужан
Камітэт дзяржкантролю правядзе 20 красавіка прамую лінію па пытаннях наяўнасці ў аптэках і гандлёвай сеткі медыцынскіх масак і сродкаў для дэзінфекцыі рук, паведамляе Звязда.
Жыхары рэспублікі могуць паведаміць спецыялістам кантрольнага ведамства пра факты адсутнасці ў продажы дадзеных сродкаў і завышэнні коштаў на іх. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю вывучаць кожную інфармацыю, агучаную грамадзянамі.
Тэлефоны, па якіх можна звярнуцца на прамую лінію:
- у г.Мінску — (017) 328 69 40 (з 10-00 да 12-00);
- у Брэсцкай вобласці — (0162) 21 18 76, 21 25 08 (з 9-00 да 18-00);
- у Віцебскай вобласці — (0212) 37 61 94, 37 89 39 (з 10-00 да 17-00);
- у Гомельскай вобласці — (0232) 23 83 93, 23 83 89 (з 10-00 да 12-00);
- у Гродзенскай вобласці — (0152) 79 88 24, 79 88 40 (з 9-00 да 18-00);
- у Мінскай вобласці — (017) 284 03 42 (з 9-00 да 18-00);
- у Магілёўскай вобласці — (0222) 62 47 75 (з 9-00 да 18-00).