20.04.2020 / 10:58

Абшылі вагонкай і паставілі пластыкавыя вокны: як на Століншчыне незаконна рэканструявалі царкву 18 стагоддзя ФОТА 12

У вёсцы Рухча Столінскага раёна незаконна рэканструявалі царкву XVIII стагоддзя, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Драўляны храм у Рухчы ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад назвай царква Раства Багародзіцы, мае другую катэгорыю каштоўнасці. У будынку спалучаюцца элементы народнага дойлідства і барока. Уласнікам з'яўляецца царкоўны прыход. Без адпаведнага дазволу на аб'екце былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы: вонкавыя сцены абабітыя вагонкай, вокны заменены на пластыкавыя.

Да рэканструкцыі

«Былі парушаныя патрабаванні Кодэкса аб культуры. Работы на гісторыка-культурным аб'екце праведзены без падрыхтоўкі праекта, зацверджанага Міністэрствам культуры. Выкарастаныя пры рэстаўрацыі матэрыялы павінны быць узгоднены з распрацоўшчыкам праектна-каштарыснай дакументацыі. Нічога з гэтага зроблена не было, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы», — растлумачыў Арцём Брухан.

Брэсцкі аблвыканкам прызнаў: мела месца парушэнне заканадаўства. Аддзел культуры Столінскага райвыканкама цяпер рыхтуе матэрыялы для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Axel Justas / Адказаць
20.04.2020 / 11:08
Тяпер красіва, да? Арграгламуршчыкі....
1
marketingtroops / Адказаць
20.04.2020 / 11:14
А ці будуць перарабляць?
14
Жвір / Адказаць
20.04.2020 / 11:14
Jaki dzieñ pryhožy na fotcy, soniečny, jarki, prazrysty taki, viasnovy...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру