20.04.2020 / 22:52

Георгій Станкевіч. Трывожная вясна. Верш 4

Да сяўбы застаецца дзень,
а ўсё круцяцца д'яблавы жорны…
Вецер белую маску надзеў,
каб пазбыцца навалы чорнай.

Пчолы дзівяцца ўсе: «Чаму?
Што, і нам заставацца ў сховах?»
З неба воблакаў тузін здыму,
каб для пчолак пашыць ахову.

Краскам — маскі таксама? Але ж
іх так шмат, а вось часу — вобмаль.
Як тады цалаваць пчале
іх у вусны? Праз прадзіва воблак?!

Хмаркі ў неба назад вярну,
свой сумнеў затапчу ў калюзе
і пайду сустракаць вясну,
што нясмела ідзе па лузе.

Разам з пчолкамі — у сады,
буду кветкам расплюшчваць вочы…
Жорны спыняцца толькі тады,
калі зерне ўзысці захоча.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Георгій Станкевіч, Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

5
Жвір / Адказаць
21.04.2020 / 06:16
Dajcie pakoj tym kvietkam z pčolkami, žyccia im ad vas niama. 
Razbirajciesia z žornami sami, jany ū kožnaha svaje...:)
2
Леанід / Адказаць
21.04.2020 / 07:37
Добра сябар, што прапанаваў НН.
Мусіць так і будзе "Жорны спыняцца толькі тады,
калі зерне ўзысці захоча."
А не на які не Вялікдзень..

7
Алл / Адказаць
21.04.2020 / 15:51
Калі насте целыня ,
Кал убачым мы надворье ;
Рады і згінесатана
З свей пкутлівай харобай .

Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру