Каранавірус працягвае распаўсюджвацца па ўсім свеце, ахопліваючы новыя краіны. Турэцкі міністр аховы здароўя Фахрэцін Коджы заявіў, што ў краіне да нядзелі было пастаўлена больш за 86,3 тыс. дыягназаў, гэта больш чым у Кітаі за ўвесь час пандэміі, піша Бі-бі-сі.

Толькі за апошнія 24 гадзіны ў Турцыі было зарэгістравана 3977 новых выпадкаў заражэння і 127 смяротных зыходаў, а ў цэлым за час пандэміі ад каранавіруса ў краіне памерла ўжо 2017 чалавек.

Пра першага хворага ў Турцыі паведамілі толькі 10 сакавіка, аднак з тых часоў інфекцыя хутка распаўсюджвалася, і цяпер краіна займае сёмае месца ў свеце па колькасці заражаных. Аналізы на каранавірус у Турцыі прайшлі 634 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0