21.04.2020 / 15:13

«Вы зразумелі, чаму я не рвуся вешаць на балконе транспарант «Дзякуй медыкам». Горкі ліст з Мінска 25

«Вось вам мая гісторыя, фіналу якой пакуль ніхто не ведае, — напісаў у «Нашу Ніву» наш чытач з Мінска Пятро Жвірбля. — У мяне моцна хварэе сваяк (анкалогія), і 4 красавіка, у суботу, мне давялося падмяніць брата на хатнім доглядзе таго сваяка.

Раніцай 5-га, у нядзелю, прачнуліся ад моцнага кашлю трэцяга насельніка кватэры. Тэмпература 38, сімптомы: вірусная інфекцыя. Чалавек паспрабаваў збіць тэмпературу, а ў панядзелак 6-га накіраваўся ў паліклініку па бальнічны. Бальнічны далі да 10-га, рэнтген зрабілі, паслухалі. Паставілі дыягназ ВРВІ, выпісалі антыбіётыкі ды іншае… Тэстаў не зрабілі!!!

Мы гэтага хворага максімальна ізалявалі ў нашай двухпакаёўцы, але 9-га а 14-й гадзіне яму стала так кепска, што давялося выклікаць хуткую, якая забрала яго ў 2-ю бальніцу, адкуль чалавек прыйшоў сам гадзіны праз чатыры. Зрабілі здымак, аналіз крыві, а тэсту зноў не зрабілі і адправілі дахаты.

Прачнуўшыся 10-га, я адчуў, што і я захварэў. Сімптомы тыя самыя, тэмпература 37,2 толькі. Пазней зніклі пахі і смак.

Мой брат таксама захварэў 10-га.

Хворага суседа хуткая забрала зноў — 15 красавіка а 14-й гадзіне. Цяпер ужо з дыягназам двухбаковая пнеўманія. Цяпер ён ляжыць у той жа 2-й лякарні пад кіслародам і антыбіётыкамі. Тэст у яго нібыта адмоўны.

А я, хворы, далей даглядаю анкалагічна хворага сваяка. Спадзяюся, вам зразумела, чаму я не адчуваю жадання павесіць на балконе банер: «Дзякуй медыкам». Хто мне хоць нечым дапамог у гэтай сітуацыі? Хто нам прапанаваў магчымасці ізаляваць хворага сваяка, выплаціў хоць капейку дадатковую, каб палегчыць яго догляд? Дзе ў нас элементарная магчымасць пратэсціравацца, каб мы маглі спакойна ў краму хадзіць, не баючыся нікога заразіць?

Наадварот, мне стала зразумела, што дзяржава кінула грамадзян на волю лёсу», — піша Пятро Жвірбля з Мінска.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

18
Снова Йа / Адказаць
21.04.2020 / 10:34
Всё так и есть, но с поправкой - рулят медиками всякие санстанции и идеологи от медицины. А рулят так, ибо, по-видимому, медицина уже не справляется....
6
Генэрал Голад / Адказаць
21.04.2020 / 10:49
Як жа ўсё знаёма! Калега захварэў - пнеўманія, тэмпература. Далі бальнічны ў паліклініцы, то ён за 10 дзён 4 разы схадзіў у паліклініку на прыём. 
6
Казік / Адказаць
21.04.2020 / 10:50
Праўду піша
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру