Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Але ў пачатку тыдня ўмовы надвор'я будуць вызначацца ўплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

У аўторак і сераду прагназуецца пераважна без ападкаў. Істотны дыскамфорт можа ўносіць парывісты вецер. Ноччу ад мінус 3 да +3, месцамі ў паўднёвых раёнах магчыма паніжэнне да мінус 4-6. Днём паветра прагрэецца да +9-16.

У чацвер, 23 красавіка, уначы будзе ад мінус 3 да +3, па захадзе — +4-5. Удзень +10 па паўночным усходзе да плюс +18 ў заходніх раёнах краіны.

У другой палове тыдня на надвор'е ў Беларусі пачнуць аказваць уплыў атмасферныя франты і больш цёплыя паветраныя масы. У асобных раёнах краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы 0+6, па поўдні — да +8. Днём +10-17, па поўдні краіны ў асобныя дні паветра прагрэецца да +18—20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0