20.04.2020 / 12:47

Амбасадарка Швецыі чытае казку па-беларуску ВІДЭА 5

Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан ласкава пагадзілася пачытаць беларускім дзеткам казку Юі Вісландэр «Мама Му чытае» па-беларуску. Казку пераклала са шведскай мовы на беларускую Надзея Кандрусевіч. Гэтае відэа — пачатак анлайн-праекта «Шведскія казкі беларускім дзеткам». 

«За апошнія дзесяць год пасольства ўдзельнічала ў стварэнні дзясяткаў цікавых праектаў паводле сусветна вядомых шведскіх казак пра карову Маму Му і яе сябра Крумкача, Пэтсана і коціка Фіндуса, Біла і Болу, Віту Белую Крэску і іншых. Са спектаклямі і чытаннямі для дзетак мы аб’ездзілі амаль усю краіну, наведалі школы і інтэрнаты, рэабілітацыйныя ўстановы і бібліятэкі, дзіцячыя садкі і клубы. І вось настаў момант, калі мы гатовыя падзяліцца ўсім гэтым багаццем з тымі, хто ўжо стаў аматарам шведскай дзіцячай літаратуры, і з тымі, хто толькі пачынае ёй цікавіцца», — дзеляцца планамі ў пасольстве. 

У хуткім часе канал папоўніцца не толькі запісамі чытанняў новых казак, але і спектаклямі, песнямі, кулінарнымі майстар-класамі і шмат чым іншым. Сачыце! 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

7
любите родину мать вашу / Адказаць
20.04.2020 / 13:08
у Швэцыі, як і Беларусі, людзі пакінутыя сам-на сам з каранавірусам. улада там маўкліва пазірае з боку. у Беларусі - не маўкліва. яшчэ нават і зьдзекуецца. тады відаць, трэба зайздросьціць швэдам?...
0
кронан / Адказаць
20.04.2020 / 13:29
Якая цудоўная мова ў спадарыні амбасадаркі)
У нас у бальшыні школьнікаў нашмат горш, чым у гэтай грамадзянкі Швэцыі.
0
Хэльвіг / Адказаць
20.04.2020 / 14:10
Вось гэта ровень і кляса! Я нават па-добраму пазайдросьціў швэдам, што ў іх такія разумныя амбасадаркі й амбасадары, якія размаўляюць і чытаюць на нашай мове, амаль што як на роднай. Здымаю капялюш перад сп-й К. Юханесан. P.S. Чамусьці мне прыгадалася гісторыя з маім знаёмым славакам, якая здарылася гадоў 10 таму ў Вільні. Ён і яшчэ некалькі чалавек з Чэхіі й Славаччыны вывучалі там летувіскую мову на спэцыяльных курсах для замежнікаў. Таксама ён цікавіўся беларускай мовай і таму пераканаў сваіх калегаў і калежанак наведаць Беларусь. І вось яны прыйшлі ў нашую амбасаду, першай мовай, на якой яны спрабавалі кантактаваць, была летувіская, што лягічна, бо амбасада ў Вільні. Але на іх чакала "мілая неспадзяванка", т.ш. у нашай амбасадзе ніхто не размаўляў па-летувіску. Але гэта быў толькі пачатак, бо славакі й чэхі (а гэта былі студэнты і студэнткі з розных ВНУ) безпасьпяхова спрабавалі размаўляць з супрацоўнікамі амбасады па-ангельску, нямецку і французску, я ўжо не кажу пра чэскую ды славацкую мову. Таксама мой знаёмы спрабаваў нешта казаць па-беларуску, але іх чакала фіяска, бо супрацоўнікі нашай амбасады размаўлялі толькі на адной мове - па-расейску. Тады для майго знаёмага гэта быў сапраўды культурны шок, ён ніяк не мог зразумець, як супрацоўнікі пасольства могуць працаваць у нейкай іншай краіне, абсалютна не валодаючы не толькі мовай гэтай краіны, але таксама ніводнай сьвятовай і плюс роднай.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру