Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стаў Павел Палякоў.

У панядзелак адбылося прадстаўленне новага кіраўніка тэатра калектыву, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка.

Павел Палякоў прыйшоў у Купалаўскі з Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, дзе таксама працаваў дырэктарам.

Народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, які ўзначальваў вядучую сцэну краіны, прадоўжыць працаваць у тэатры.

У студзені гэтага года мастацкім кіраўніком Купалаўскага стаў вядомы рэжысёр лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пінігін, які змяніў на гэтай пасадзе народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?