У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны створана спецыяльная група па супрацьдзеянні падпалам, Нацгвардыя пачала антыдыверсійную аперацыю ў лясах.

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Вялікія пажары ва Украіне разгарэліся ў чарнобыльскай зоне, а таксама ў суседняй Жытомірскай вобласці. Гэта адбылося на фоне сухой зімы, якая прывяла да падзення вільгаці ў глебах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?