Венгрыя будзе надаваць падтрымку бізнэсу па нямецкай мадэлі Kurzarbeit. Акрамя таго, прадугледжваюцца падатковыя льготы і крэдытныя субсідыі. 

Усяго ўрад падрыхтаваў пакет захадаў па стымуляванні бізнэсу на суму, роўную прыкладна 18—20% ВУП — каля 9,5 трыльёнаў форынтаў, або $30 мільярдаў, піша Ройтэрз.

Мадэль Kurzarbeit прадугледжвае дзяржаўныя даплаты прадпрыемствам розных формаў уласнасці, каб яны на час крызісу не звальнялі работнікаў, а выплачвалі ім заробак часткова. Гэтая мадэль добра сябе зарэкамендавала ў Нямеччыне пасля крызісу 2008—2009 гадоў.

Венгрыя — краіна з насельніцтвам прыкладна як у Беларусі, якая ўваходзіць у Еўрасаюз. Яна таксама была сацыялістычным сатэлітам Савецкага Саюза. Цяпер яе ВУП на душу насельніцтва перавышае беларускі прыкладна ў тры разы, а ў пераліку па парытэце купчай здольнасці — на 65%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?