На сённяшні дзень сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, паведамляюць mogilevnews.by.

Пяць пацыентаў ачунялі і выпісаныя са шпіталяў дадому. Паступова дадаюцца новыя хворыя. У асноўным гэта кантакты першага і другога узроўняў, якія назіраліся да гэтага.

 — Ёсць і інфікаваныя медработнікі, хоць у іх, на шчасце, дадзенае захворванне працякае ў лёгкай форме, — падкрэсліў суразмоўца. Ён дадаў, што тэндэнцыя сённяшняга дня — гэта ўжо не шпіталізацыя усіх кантактаў у стацыянары, а, пры магчымасці, іх самаізаляцыя.

 — Пакідаем людзей дома, а кантроль за іх станам вядуць арганізаваныя ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах мабільныя групы, — распавёў Аляксандр Старавойтаў. — Яны правяраюць тэмпературу, пульс, насычанасць артэрыяльнай крыві кіслародам. Для гэтых мэтаў нядаўна Магілёўская вобласць атрымала 600 пульсаксіметраў, нямала паступіла сродкаў індывідуальнай абароны — масак, касцюмаў.

Апошнія звесткі па Магілёўскай вобласці агучваў Уладзімір Каранік: тады было 217 хворых на каранавірус. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0