Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі на сённяшнім пасяджэнні абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, паведамляюць «Віцебскія весці».

Паводле яго слоў, прыток пацыентаў з захворваннямі на пнеўманію за мінулыя выхадныя быў нязначным. У суботу шпіталізавалі 109 чалавек, у нядзелю — 56. Яшчэ некалькі дзён таму гэтыя лічбы былі значна большымі — даходзілі да 300 і вышэй.

— Але пакуль складана казаць аб устойлівасці гэтай тэндэнцыі. Магчыма, людзі з сімптомамі захворванняў не захацелі звяртацца да медыкаў. Найбліжэйшыя дні пакажуць рэальную карціну. Зніжэнне колькасці пацыентаў дало магчымасць медыцынскім установам пераразмеркаваць ложкавы фонд на цяжкіх хворых, лёгкіх і тых, каго можна адпусціць на амбулаторна-паліклінічнае далечванне, — адзначыў Міхаіл Вішнявецкі.

Па звестках Мінздароўя на 20 красавіка ў Віцебскай вобласці было зафіксавана 1504 станоўчых тэстаў на COVID-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0