Грамадства1212

Вядомы блогер Віктар Малішэўскі ўладкаваўся ў «Альфа-Банк»

Віктар Малішэўскі, вядомы па сваёй працы ў «Камсамольскай праўдзе» і «Еўрапейскім радыё», а таксама праз блог «Антыжурналіст», стаў дырэктарам дэпартамента камунікацый «Альфа-Банка».

У верасні 2018 года Віктар Малішэўскі стаў галоўным рэдактарам партала Officelife. Чаму ён вырашыў сысці адтуль?

«Мне здаецца, наша каманда, як і намагалася, зрабіла сайт b2b, з якаснай аўдыторыяй. Гэта быў добры выклік і вось атрымалася, — кажа Віктар Малішэўскі. —

А тут мне зрабілі прапанову ў твітары. І я спачатку падумаў, што гэта нехта жартуе. Ну і аджартаваўся: дзе я і дзе — банк! Потым падумаў, што сёння трэба разглядаць любыя прапановы па працы».

Што будзе ўваходзіць у ягоныя новыя абавязкі ў банку? «Дэпартамент камунікацыі — гэта знешнія і ўнутраныя стасункі банка. Альфачы, піяр, прэс-служба і іншае. Пакуль я толькі ўваходжу ў справы, але магу сказаць, што ніколі раней у мяне не была каманда, якая так саступае мне ва ўзросце. Таксама добры выклік. Але зараз і я іншы».

Ці будзе Малішэўскі і надалей пісаць у блог і ці будзе пісаць пра палітыку? «Вядома, я застаюся блогерам. Трэба разумець, што блог — гэта мае асабістыя думкі. Дарэчы, я тут працую ўжо два тыдні і пішу ў фэйсбук і твітар як раней. А калі ў нас з’явіцца палітыка, буду пісаць і пра палітыку таксама», — адказвае Віктар.

«Ні выйграў, ні прайграў, што таксама добра ў наш час. Але, здаецца, я набуду нейкія новыя скілы», — так журналіст адказаў на пытанне, ці больш выгаднае ў фінансавым плане ягонае новае месца працы.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць