У беларускім войску на 20 красавіка зафіксавана 4 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, паведамілі агенцтву Interfax.by у прэс-службе Мінабароны.

Станоўчы вынік дала проба на каранавірус у аднаго з афіцэраў вайсковай часці ў Слоніме. Ён шпіталізаваны ў Гарадзенскую абласную бальніцу, стан яго здавальняючы, ён не патрабуе ШВЛ.

Як паведамлялася, на 17 красавіка ў беларускім войску было зарэгістравана тры выпадкі інфікавання каранавірусам. Першы выпадак быў зафіксаваны ў вайскоўца 72-га навучальнага цэнтра ў Пячах (Барысаўскі раён), таксама станоўчыя тэсты выяўлены ў двух салдатаў тэрміновай службы 83-га інжынерна-аэрадромнага палка ў Бабруйску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0