Кошт найбліжэйшага ф'ючарса на нафту маркі Brent упаў да $00,00 за бараль. Пра гэта сведчаць даныя таргоў на лонданскай біржы ICE.

Праз некаторы час кошт вырас да ўзроўню $0,35.

Гэта самае моцнае аднадзённае падзенне ў біржавай гісторыі таргоў.

Пазней нафта ўпала да адмоўнай цаны — -40 даляраў за бараль за май.

У той жа час наступны па тэрміне кантракт WTI — з пастаўкай у чэрвені — таргуецца па цане $21,37 за бараль.

Гэта адбылося на фоне асцярог з нагоды перапаўнення амерыканскіх нафтасховішчаў ва ўмовах рэкордна нізкага сусветнага попыту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?