Навука і тэхналогіі44

Кітайская вакцына ад каранавіруса паспяхова прайшла выпрабаванні на малпах

Медыкі з Кітая правялі першыя выпрабаванні інактываванай вакцыны PiCoVacc ад каранавіруснай інфекцыі на мышах, пацуках і малпах. Навукоўцы паспяхова прымусілі арганізм усіх паддоследных жывёл выпрацоўваць антыцелы, якія могуць нейтралізаваць розныя штамы SARS-CoV-2, піша tass.ru.

Спецыялісты кітайскай фармацэўтычнай кампаніі Sinovac і іх калегі з Кітайскай акадэміі навук распрацавалі і праверылі вакцыну, якая створана на аснове інактываваных вірусных часціц.

Для яе вытворчасці навукоўцы сабралі ўзоры вадкасці з лёгкіх пацыентаў, якія пакутавалі ад каранавіруснай інфекцыі ў Кітаі, Італіі, Іспаніі і Вялікабрытаніі. Самы стабільны з прысутных у іх вірусаў спецыялісты адабралі ў якасці «шаблону» для стварэння вакцыны. Адпрацаваўшы тэхналогію па масавай вытворчасці і паслабленні вірусных часціц у культурах клетак нырак малп, біёлагі зрабілі пробную партыю вакцыны і праверылі яе дзеянне на мышах, пацуках і малпах.

Першыя досведы на пацуках і мышах паказалі, што жывёлы добра пераносілі вакцынацыю і пачыналі выпрацоўваць вялікую колькасць антыцелаў прыкладна праз адзін або два тыдні пасля першых ін'екцый прэпарата. Антыцелы з крыві грызуноў нейтралізавалі ўсе дзесяць штамаў SARS-CoV-2, вылучаных з узораў біявадкасці.

Атрымаўшы поспех, медыкі праверылі дзеянне вакцыны на макаках-рэзусах. Навукоўцы спачатку дамагліся таго, каб у жывёл з'явілася імунная рэакцыя, і толькі потым паспрабавалі заразіць іх каранавірусам новага тыпу. Як паказалі даследаванні, трохразовае ўвядзенне невялікіх доз вакцыны значна зніжала вастрыню сімптомаў хваробы, тады як яе падвоеная колькасць цалкам абараняла макак ад інфекцыі.

Пры гэтым, як адзначаюць навукоўцы, з-за вакцынацыі ў малпаў пасля паўторнага кантакту з вірусам не праявіўся празмерна актыўны імунны адказ. Не выклікала працэдура і іншых негатыўных наступстваў, якіх часцей за ўсё асцерагаюцца імунолагі. Як лічаць стваральнікі вакцыны, гэта дазваляе перайсці да клінічных выпрабаванняў PiCoVacc на добраахвотніках, якія пачнуцца ў самы блізкі час.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

«Белфармацыя» назвала фэйкам інфармацыю пра нібыта недахоп лекаў у краіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць