Кошт ф'ючэрса на амерыканскую нафту маркі WTI (не блытаць з еўрапейскай нафтай Brent) з пастаўкай у маі вярнулася да дадатнага значэння, сведчаць звесткі таргоў. Па стане на 07:10 на біржы NYMEX яна вырасла да $1,40. Чэрвеньскія ф'ючарсы WTI падаражэлі да $21,33, піша РБК.

Чэрвеньскія ф'ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent на біржы ICE ў Лондане гандлююцца па цане $25,39 за барэль (майскія кантракты скончыліся).

20 красавіка кошт красавіцкага ф'ючарса WTI ўпаў да нуля, а затым і зусім упершыню ў гісторыі дасягнуў адмоўных значэнняў: каціроўкі завяршылі гандлёвую сесію на адзнацы -$37,63 за барэль.

Пасля ўвядзення абмежаванняў у рамках барацьбы з распаўсюдам каранавіруса сусветны попыт на нафту ўпаў. «Калі мы не ўбачым аднаўлення попыту ў найбліжэйшы час, цалкам верагодна, што чэрвеньскі кантракт будзе чакаць тая ж доля», — прыводзіць Bloomberg словы Уорэна Патэрсан, аналітыка нідэрландскага фінансавага кангламерату ING Bank NV. У той жа час ён выказаў меркаванне, што пасля красавіка цэны пачнуць паступова аднаўляцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0