Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прадказала сур'ёзнае пагаршэнне сітуацыі з каранавірусам. У сувязі з гэтым змякчаць каранцінныя меры не варта, лічыць кіраўнік арганізацыі Тэдрас Гебрэісус. Тэкст ягонай прамовы перадае The Politico.

«Паверце, горшае яшчэ наперадзе. Давайце прадухілім гэтую трагедыю», — заклікаў ён. Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што чалавецтва ўсё яшчэ можа прадухіліць крызіс, якім можа абярнуцца пандэмія. Аднак сітуацыю ўскладняе тое, што пра вірус практычна нічога не вядома.

Каранцінныя меры ўжо аслабілі ў некаторых еўрапейскіх краінах, дзе сітуацыя стала лепшаць: Чэхіі, Германіі, Даніі і Аўстрыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0