24.04.2020 / 10:28

Ганна Шаркунова стала спяваць па-беларуску і запісала кавер на Міхалка. Паглядзіце яе жывы выступ ВІДЭА 13

У ліпені 2003 года былі ўведзеныя квоты на беларускую музыку ў эфіры радыёстанцый. Спачатку гэта былі 50%, а з 2005 года тры чвэрці песень у ратацыі мусілі быць беларускай вытворчасці. Ганна Шаркунова была адной з найбольш яскравых прадстаўніц беларускай поп-сцэны, чые песні часта займалі топавыя пазіцыі ў хіт-парадах.

У апошнія гады Шаркунова пачала актыўна звяртацца да беларускай мовы, а таксама здзівіла шмат каго нечаканым каверам на песню «Воины света» Сяргея Міхалка. Для выступу ў студыі праграмы Belsat Music Live поп-спявачка падрыхтавала нечаканы плэй-ліст з беларускамоўнымі кампазіцыямі. У ім той самы кавер на «Ляпісаў», дуэт са Змітром Вайцюшкевічам, найлепшыя хіты і накід песні на словы Уладзіміра Някляева.

На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай ж версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і «УКантакце», Ганна Шаркунова ў размове з Міраю Шульц распавядае пра рэакцыю Сяргея Міхалка на жаночую версіі ягонай песні, жыццё сваіх хітоў і іх актуальнасць на сёння, а таксама пра нечаканы дуэт з Вайцюшкевічам. 

Поўная версія тут:

УКантакце — https://vk.cc/at2zfw

Facebook — https://bit.ly/sharkunova

Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць. 

Падпішыцеся на канал!

Чытайце таксама:

Паслухайце, як гучыць ню-метал з жаночым вакалам па-беларуску. Жывы сэт гурта Loudscage ВІДЭА

Другі бок творчасці Віталя Рыжкова. Паслухайце беларускі рэп ад Angst і яго сяброў ВІДЭА

Як музыка змяняе жыццё. Жывы сэт ад гурта «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року ВІДЭА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

6
Axel Justas / Адказаць
21.04.2020 / 09:46
ну што, а неблага ж атрымліваецца... Такая змена - гэта сталенне асобы, з кімсьці здараецца, а хтосьці так і не дарастае за ўсё жыццё.
5
ValerBel / Адказаць
21.04.2020 / 11:17
Вось гэта сапраўды выглядае вельмі натуральным! МалОйца! Прыемна слухаць і нават ею любавацца ў гэткім сапраўдным вобразе беларускай прыгажуні. Беларуская культура сапраўднай культурай і выглядае ! Так трымаць!
3
ValerBel / Адказаць
21.04.2020 / 11:45
ValerBel,Ой, выбачаюся. Пад уражаннем столькі паўтораў у коменце напісаў, толькі потым заўважыў.... Гэта менавіта з таго, што спадабалася :) 
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру