Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ў эфіры канала «Беларусь-1» заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай. Па яго словах, зрабіць так дазваляюць правілы атэстацыі, паведамляе Tut.by.

Што тычыцца бацькоў, якія пакінулі сёння сваіх дзяцей дома, гэта іх права. Мы кажам пра тое, што для нас не нова, калі дзіця застаецца дома па хваробе альбо па заяве аднаго з бацькоў. Ён можа атрымаць заданне для навучання. Акрамя таго, ніхто не забараняе звязацца з класным кіраўніком з просьбай наладзіць зваротную сувязь з педагогам, каб атрымаць кансультацыю. Ён можа гэтую кансультацыю атрымаць вочна, калі ён баіцца вялікай колькасці дзяцей, у 6-ы школьны дзень у суботу, можа атрымаць пасля заняткаў, — сказаў намеснік міністра.

— Я не выключаю тое, што бацькі, як яны выказваюцца ў каментарах, палічаць, што здароўе іх дзяцей першаснае… У такім выпадку дзеці будуць атэставаныя па выніках тых адзнак, якія яны атрымалі ў 3 чвэрцях. Гэта дазваляюць правілы атэстацыі, — адзначыў ён.

Аляксандр Кадлубай адзначыў, што «масачны рэжым, як такі, неабавязковы» (у некаторых школах прасілі, каб дзеці прыносілі на заняткі маскі).

— Ніхто не прымушае прысутнічаць непасрэдна ў масцы непаўналетняга. У некаторых абласцях у нас падчас працяглых канікул педагогі вырабілі маскі сваімі сіламі, могуць даць маскі пры іх жаданні.

Пакуль незразумела, ці будуць ставіць «н» у журнале наведвальнасці, як ацэньваць веды пры вочным і завочным навучанні. Адпаведны дакумент у Мінадукацыі прымуць у найбліжэйшыя два дні, паведамілі ў сюжэце тэлеканала. Там таксама ўдакладнілі, што дыстанцыйнага навучання не будзе, але можна казаць аб навучанні з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, па індывідуальным вучэбным плане.

20 красавіка — першы дзень апошняй вучэбнай чвэрці. У пятніцу, 17 красавіка, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзецям трэба вяртацца ў школы. Школьныя канікулы працягваліся двойчы.

«Хто как хаціт, той так і вучыцца». Поўны хаос у школах у першы дзень пасля канікул

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0