Згодна з распараджэннем арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, пробашчы парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі павінны вызначыць дату правядзення ўрачыстасці Першай святой Камуніі, перанёсшы яе на пазнейшы час, перадае catholic.by.

«У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у нашай краіне, а таксама ўлічваючы рэкамендацыі Мінздароўя адносна ўстрымання ад правядзення масавых мерапрыемстваў, пастанаўляю, што запланаваныя ў 2020 годзе ўрачыстасці Першай святой Камуніі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі павінны быць перанесены на верасень. Канкрэтную дату правядзення гэтых урачыстасцяў вызначае пробашч парафіі», — гаворыцца ў распараджэнні Тадэвуша Кандрусевічам.

Першая Камунія — традыцыйнае для Каталіцкай царквы свята, звязанае з прыняццем дзіцём на літургіі ў першы раз сакраменту Еўхарыстыі (Прычасця). …Дзень прыняцця Першай Камуніі становіцца важнай падзеяй у жыцці каталіцкай сям'і і царкоўнага прыходу. Дзеці рыхтуюцца цэлы год, а свята праходзіць вельмі ўрачыста ў касцёле

catholic.by

catholic.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0