Міжнародныя структуры акажуць Беларусі фінансавую дапамогу, грошы будуць накіраваны на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час наведвання ў Бабруйску прадпрыемства «Славянка», перадае БЕЛТА.
«Нам вельмі моцна падставіць плячо Еўропа, асабліва міжнародныя банкі і фонды — менавіта пад ахову здароўя. Я хачу, каб мы, карыстаючыся момантам, убачылі слабыя месцы ў нашай ахове здароўя і падцягнулі яе», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду, каб уся міжнародная дапамога — ад Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця — была накіравана на мадэрнізацыю сістэмы аховы здароўя. «І самае галоўнае, на злобу дня: мы павінны падцягнуць інфекцыёнкі. Выратавалі іх, захавалі — вы нават у рэгіёне бачыце: сёння гэта нас ратуе. Калі б «аптымізавалі», як некаторыя, у нас бы не было інфекцыйных бальніц, то мы б мелі тое, што сёння маюць у Заходняй Еўропе», — перакананы кіраўнік краіны.