Беларусь аказалася лепш гатовая да барацьбы з каранавірусам дзякуючы захаванню неабходных структур у сістэме аховы здароўя. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання ў Бабруйску прадпрыемства «Славянка», перадае БЕЛТА.

«Цяпер гэты каранавірус стаў палітыкай. Усе глядзяць, за што б укусіць Лукашэнку, Беларусь — яны выбіліся са строю. Так не трэба здзіўляцца. Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш аказаліся гатовыя да гэтай заразы і не толькі да яе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па звестках Мінздароўя за панядзелак, у Беларусі зафіксавалі 6264 выпадкі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0