Колькасць выяўленых выпадкаў на мільён жыхароў перавысіла значэнне суседніх з Беларуссю краінаў. Паводле звестак на партале Worldometers, па гэтым паказчыку наша краіна ўдвая апярэджвае агульнасусветны паказчык: 663 супраць 320.

Што добра, паказчык смерцяў на мільён насельніцтва ў рэспубліцы менш, чым у свеце: 5 супраць 21,9.

Самы высокі паказчык заражэння на 1 млн у Іспаніі — 4282, у Бельгіі — 3450, Швейцарыі — 3229, Ірландыі — 3170, Італіі — 2997, у ЗША — 2396, у Францыі — 2380, Партугаліі — 2046, Нідэрландах — 1950, Брытаніі - 1838, Германіі — 1755, Швецыі — 1463,Турцыі — 1079.

У Сан-Марына, Андоры, Люксембургу гэты паказчык наогул складае 13 616, 9280, 5684, але там няма мільёна насельніцтва. Тое ж тычыцца Манака, Ісландыі і шэрагу выспаў.

У Расіі 362 чалавекі на 1 млн, ва Украіне — 140, Польшчы — 253, Літве — 496, Латвіі — 397.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0