Падчас наведвання Бабруйска кіраўнік краіны звярнуў увагу: з-за каранавіруса і падобных інфекцый памірае значна менш людзей, чым, напрыклад, ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, анкалогіі і цукровага дыябету, піша БелТА.

«З мяне ў свеце ўсе жартуюць, асабліва ў Расіі (як быццам больш няма пра што гаварыць, усе сталі вялікія): вось Лукашэнка кажа, што ў Беларусі ад каранавіруса ніхто не памёр. Яшчэ раз паўтараю: ад каранавіруса нават у вас у Магілёўскай вобласці ніхто не памёр. Усе паміраюць ад хранічных хвароб, а любы вірус жа б'е па слабых, у каго імунітэту няма. Вось, што я меў на ўвазе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён запатрабаваў працягваць планавыя медагляды грамадзян і ні ў якім разе не прыпыняць лячыць іншыя захворванні, бо інакш можна не заўважыць у пацыента наяўнасць сур'ёзнай хваробы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0