Суд Гомельскага раёна 24 сакавіка абвясціў прыгавор у дачыненні да жыхара адной з вёсак раёна, былога супрацоўніка аддзела дэпартамента аховы МУС, звольненага з органаў унутраных спраў некалькі гадоў таму.

Яго абвінавацілі ва ўчыненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да чатырохгадовай дзяўчынкі.

Як паведаміў БелаПАН намеснік старшыні суда Гомельскага раёна Арцём Камалыеў, мужчына 1969 года нараджэння прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Яму інкрымінавалася злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкула 167 КК (дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй).
Бацькам дзяўчынкі ён павінен выплаціць урон у 2 млн. рублёў.

З прысудам абвінавачаны не згодны і мае намер яго абскардзіць.

Паводле матэрыялаў справы, гвалт быў учынены ў ліпені 2008 года, калі дзяўчынка прайшла ў госці да суседскага хлопчыка, з якім наведвала адну групу дзіцячага садка.

Бацька хлопчыка і ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. На судзе ён растлумачыў гэты тым, што быў у стане моцнага алкагольнага ап’янення. Потым дзіця расказала аб здарэнні бабулі. Маці дзяўчынкі звярнулася ў міліцыю, справа была перададзена ў пракуратуру Гомельскага раёна.

Следчы пракуратуры тройчы прымаў пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы «з‑за адсутнасці складу злачынства»,

пракурор раёна адмяняў гэтыя пастановы на падставе скаргі маці дзяўчынкі.

Паводле слоў А.Камалыева,

гэта не адзінкавы выпадак гвалту ў дачыненні да дзяцей у рэгіёне.

Так, у 2008 годзе 27‑гадовы жыхар Гомельскага раёна быў прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі на падставе аналагічнага артыкула КК. Яго ахвярай стала 12‑гадовая дзяўчынка. У злачынцы падчас экспертызы выявіліся псіхічныя адхіленні і хранічны алкагалізм. Прысуд набыў моц.

У суд Лельчыцкага раёна перададзена справа ў дачыненні да яшчэ аднаго былога супрацоўніка дэпартамента аховы МУС, якога абвінавачваюць ва ўчыненні двух згвалтаванняў, у тым ліку 15‑гадовай школьніцы. Мяркуецца, што разгляд справы ў судзе пачнецца ў красавіку.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0