У Італіі за мінулыя суткі памерлі 534 пацыенты з каранавірусам, агульная колькасць ахвяр пандэміі набліжаецца да 25 тысяч.

Колькасць людзей, якія цяпер лічацца інфіцыраванымі, скарацілася на 528 да 107 709. Гэта першае значнае падзенне колькасці хворых з пачатку эпідэміі каранавіруса.

Агульная колькасць выпадкаў каранавіруса, уключаючы памерлых і ачунялых, складае 183 957, што на 2729 больш, чым на дзень раней.

Колькасць тых, хто выздаравеў ад каранавіруса ў Італіі дасягнула 51 600. З пачатку эпідэміі памерлі 24 648 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0