Увечары 30 сакавіка ў філіяле банка, што на вуліцы Прамой (раён Грушаўкі), пагражаючы касіру пісталетам, завалодаў 1915 далярамі, 850 еўра, 2200 расійскімі рублямі і 2 млн 300 тыс. беларускімі рублямі.

Следчы аддзел папярэдняга расследавання Маскоўскага РУУС распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 207 (рабаўніцтва, здзейсненае групай асобаў, або з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры) КК Беларусі.

Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад шасці да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?