Delfi

Delfi

Міністэрства аховы здароўя Літвы 21 красавіка зарэгістравала праект закона, у якім прадугледжана пачаць другі этап змякчэння каранціну з 29 красавіка. Калі ўрад ўхваліць гэтую прапанову, то адкрыюцца вулічныя кафэ, салоны прыгажосці, бібліятэкі і музеі, піша Delfi.

Аднак нашэнне масак у грамадскіх месцах усё яшчэ будзе абавязковым, за выключэннем тых выпадкаў, калі чалавек есць ці п'е ва ўстанове грамадскага харчавання.

У праекце адзначана, што кафэ і рэстараны змогуць працаваць на адкрытай прасторы, г.зн. у вулічных кафэ. Па-ранейшаму яны змогуць прадаваць ежу навынас.

Што тычыцца салонаў прыгажосці, Міністэрства аховы здароўя адзначае, што працаваць змогуць цырульнікі і спецыялісты манікюру і педыкюру, калі ў памяшканні будзе абмежавана колькасць наведвальнікаў і іншых кліентаў — забяспечаць не менш за 10 кв. м для аказання паслугі аднаму кліенту, або адначасова можна абслугоўваць аднаго кліента.

У праекце ўстаноўлена, што дазволяць правядзенне курсаў па кіраванні аўто і экзаменаў на кіраванне, а таксама курсы кіравання самалётамі.

Музеі і бібліятэкі змогуць наведваць групы не больш за два чалавекі, выключэнне тычыцца толькі блізкіх сваякоў, членаў адной сям'і — дзяцей і бацькоў, апекуноў.

У Літве за ўвесь час зарэгістравана 1370 выпадкаў каранавіруса (503 на 1 млн насельніцтва, у Беларусі — 711 выпадкаў на 1 млн), 38 чалавек памерлі.

У апошні час строгімі мерамі ўдалося крыху затармазіць эпідэмію. Праўда, 18 красавіка быў скачок заражэння (90 чалавек), 19 красавіка зафіксавана 29 выпадкаў, 20 красавіка — 28, 21-га — 24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0