Авіякампанія «Белавія» арганізуе эвакуацыйны рэйс з індыйскага штата Гоа для беларусаў і замежных грамадзян.

Рэйс вылеціць 25 красавіка (субота) па маршруце Гоа — Мінск. Вылет з Гоа ў 18.00 (па мясцовым часе). Нумар рэйса: B2 9712.

Аформіць білет можна толькі на сайце авіяперавозчыка. Яго кошт з улікам такс і збораў складзе 1781,58 рубля.

Для кожнага пасажыра прадугледжаны правоз аднаго багажу вагой не больш за 23 кг і адной ручной паклажы — не больш за 10 кг.

Два тыдні таму «Белавія» забірала беларусаў з Дэлі, што трапілі ў складаную сітуацыю праз строгія меры каранціну ў Індыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0