22.04.2020 / 11:27

Лявон Баршчэўскі: Не адмяняць ЦТ, а замяніць яго ўступнымі іспытамі! 12

Лявон Баршчэўскі, педагог са стажам, перакладчык, даслаў у Рэдакцыю сутнасныя ўдакладненні па тым, якой ён бачыць уступную кампанію ў навучальныя ўстановы з улікам няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі. 

Колькі тыдняў таму ў сваёй нашаніўскай публікацыі я выклаў прапанову для ўладаў сёлета закончыць навучальны год пасля трэцяй чвэрці, атэставаць вучняў па выніках трох чвэрцяў за год, выпускныя экзамены (з выняткам экстэрната) адмяніць, а дзеля набору ў ВНУ і ССНУ замест Цэнтралізаванага тэставання правесці звычайныя ўступныя экзамены па матэрыялах, распрацаваных самімі ўстановамі на аснове праграм сярэдняй школы, і, як гэта рабілася апошнія больш за дваццаць гадоў, браць пад увагу пры вырашэнні пытання аб залічэнні абітурыентаў таксама сярэдні бал атэстата.

Пры правядзенні вусных уступных экзаменаў ВНУ змогуць лягчэй выконваць эпідэміялагічныя засцярогі. Напрыклад, абітурыенты маглі б заходзіць у будынак па адным у дакладна вызначаны час (гадзіны, хвіліны), рыхтавацца на бяспечнай дыстанцыі ад іншых, што зайшлі раней, і па адным здаваць уступныя іспыты выкладчыкам, якія могуць сядзець у розных кутах аўдыторыі. Пісьмовыя ўступныя іспыты (можна і ў выглядзе выканання заданняў для ЦТ) праводзіць малымі групамі ў найбольшых, патокавых аўдыторыях або чытальных залах.

Здаецца, гэтыя прапановы цвярозыя і рэалістычныя, і іх так ці інакш міністэрству вымушана давядзецца рэалізоўваць. У дачыненні да атэстацыі за тры чвэрці гэта пачынае здзяйсняцца!

Але «НН» напачатку дала ў сваім падзагалоўку да матэрыялу недакладнае тлумачэнне: маўляў, Баршчэўскі прапаноўвае залічваць у ВНУ і ССНУ на падставе сярэдняга бала атэстата. Пасля гэтага хто толькі не пачаў, не ўчытаўшыся ў мае прапановы як след, перамываць мае косткі! Далей — больш. «Наша Ніва» піша, што Лявон Баршчэўскі прапанаваў залічваць у ВНУ зноў-такі «паводле сярэдняга бала атэстата», і педагог і былы чыноўнік Сяргей Альшэўскі ўшчэнт разбівае тое, чаго я зусім не прапаноўваў!

Чытайце таксама: Як праводзіць ЦТ ва ўмовах пандэміі? Педагогі прапануюць розныя варыянты

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Лявон Баршчэўскі

12
Grera / Адказаць
22.04.2020 / 11:49
Спадар Лявон! Я цалкам згодная з Вашымі прапановамі. Але мы ведаем з якім вар'ятам маем справу. Наўрад ці будуць адмененыя іспыты. І ў сувязі з гэтым для майго дзіцяці (ён у 9 класе) паўстае дылема: альбо застацца без атэстату, альбо ісці пад пагрозай здароўю на іспыты. Я не ведаю, што рабіць і прашу Вас нешта параіць мне. Што б Вы зрабілі ў маёй сітуацыі? Дзякуй і моцнага Вам здароўя!
3
Казік / Адказаць
22.04.2020 / 11:52
Людзі любяць каментаваць не чытаючы змест
2
zdanek / Адказаць
22.04.2020 / 12:08
глупства. уяўляю як бы гэтая прапанова рэалізоўвалася...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру