Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 красавіка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 4°C, днём плюс 5—10°C, па поўдні да плюс 13°C.

У Мінску 1 красавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 7—9°C.

У наступныя двое сутак, 2—3 красавіка, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу 3 красавіка па Віцебскай вобласці месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Вецер няўстойлівы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°C, днём плюс 5—11°C; 2 красавіка па паўднёвым захадзе да плюс 13°C, 3 красавіка — да плюс 14—16°C.

У сталіцы 2 красавіка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 2°C, днём плюс 6—8°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0