Пра гэта паведаміла галоўны пазаштатны дыетолаг Міністэрства аховы здароўя Кацярына Пратасава падчас стрыму, адказваючы на пытанне, што моцна выраслі цэны на лімон і імбір.

«Сітуацыя з імбірам і лімонам — гэта нейкая спекуляцыя. Нашы продкі не ведалі імбіра і лімона, а вось чорную парэчку (у якой больш за ўсё вітаміна С) вырошчвалі і ўжывалі ў розным выглядзе. Сапраўды гэтак жа, як і цыбулю, квашаную капусту, часнык», — сказала яна.

Кацярына Пратасава раіць рацыянальна падыходзіць да харчавання. Есці тры-чатыры разы ў дзень, напоўніць халадзільнік добрымі прадуктамі, адмовіцца ад фаст-фуду. Але не пераядайце, сказала яна.

«Каранцін скончыцца, а бакі застануцца», — пажартавала яна.

Яна таксама параіла адмовіцца ад празмернага ўжывання цукру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0