Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пры аддаленым навучанні адпраўляць настаўніку выкананыя хатнія заданні па электроннай пошце, паведаміла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан падчас стрыму на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра, перадае БЕЛТА.

«У век тэхналогій хатнія заданні можна выконваць на камп'ютары і высылаць па электроннай пошце настаўніку», — адзначыла Іна Карабан.

Калі такой магчымасці няма, а настаўнік усё ж хоча максімальна сябе засцерагчы, працаваць са школьнымі сшыткамі ён можа, надзеўшы пальчаткі. Потым трэба змясціць пальчаткі ў пакет, які зачыняецца, і выкінуць у скрыню.

Кажучы пра тое, колькі каранавірус можа жыць на сшытках, Іна Карабан адзначыла, што гэтае пытанне недастаткова вывучана. На пэўнай паверхні могуць захоўвацца рэшткі РНК, якія разам з тым не выклікаюць захворвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0