Меркаванні2929

«Вашынгтон пост»: Дэманстратыўным адмаўленнем каранавіруса Лукашэнка адводзіць увагу ад бяздарнага кіравання эканомікай

У той час як прэзідэнт Беларусі і афіцыйныя СМІ ўвесь час гавораць, што каранавірус не ўяўляе вялікай небяспекі, многія беларусы самі перасцерагаюцца і сыходзяць у самаізаляцыю, не чакаючы загаду зверху. Але калі пандэмія зацягнецца, «тактыка адмаўлення», прынятая ўладамі Беларусі, можа моцна ўдарыць па іх саміх, піша «Вашынгтон пост».

«Большасць каранавірусных мер у Беларусі застаюцца рэкамендаванымі, але не абавязковымі. Ва ўсёй краіне, уключаючы Мінск, школы, рэстараны, спартзалы застаюцца адкрытымі, людзі працягваюць ездзіць на працу», — піша амерыканскае выданне.

«Чаму ўлады Беларусі так упарта адмаўляюць пагрозу каранавіруса? Эканамічныя рэсурсы Беларусі абмежаваныя, а пры гэтым набліжаюцца прэзідэнцкія выбары — вось два чыннікі, якія тлумачаць, чаму ўлады занялі пазіцыю «ніякага каранціну».

Пры такім падыходзе ўлады не абавязаныя падтрымліваць людзей і прадпрыемствы, якія цярпяць ад крызісу — эпідэміі ж нібыта няма.

«Нягледзячы на тое, што афіцыйная рэакцыя была абмежаваная, беларускія медыкі далучыліся да сусветнага флэшмобу #ЗастаньцесяДома і заклікаюць людзей заставацца дома часцей і мінімізаваць сваю камунікацыю, — адзначае амерыканскае выданне. — Беларуская апазіцыя і лідары грамадзянскай супольнасці заклікалі да «народнага каранціну» з 23 сакавіка да 30 красавіка. Яны просяць людзей заставацца дома, не пасылаць дзяцей у школы і мінімізаваць камунікацыю ўжывую».

«У той час як афіцыйныя СМІ ўвесь час гавораць, што каранавірус не ўяўляе вялікай небяспекі, многія беларусы самі перасцерагаюцца і сыходзяць у самаізаляцыю, не чакаючы загаду зверху. Аб'ём транспартнага патоку ў Мінску, напрыклад, у буднія дні знізіўся на 37,5% з пачатку сакавіка», — звяртае ўвагу выданне.

«Акцэнтуючы ўласную сілу і здольнасць перамагчы каранавірус, Лукашэнка, здаецца, адводзіць увагу людзей ад уласнай бяздарнасці ў кіраванні эканомікай», — піша «Вашынгтон пост».

«Афіцыйна адмаўляючы небяспеку COVID-19 і ў той жа час атрымліваючы выгады ад адказу іншых краін на каранавірус — а пры гэтым беларусы трымаюць сацыяльную дыстанцыю нягледзячы на ўсе заявы Лукашэнкі — улады Беларусі змяншаюць увагу да таго, што яны няздольныя аказаць фінансавую дапамогу тым, каму яна трэба цяпер», — піша «Вашынгтон пост».

У выніку, падсумоўвае аўтарка — Таццяна Кулакевіч, выкладчыца ўніверсітэта Паўднёвай Фларыды, «калі пагроза пандэміі сама сыдзе да прэзідэнцкіх выбараў, улады змогуць казыраць тым, што іх падыход да барацьбы з пандэміяй быў правільны. Калі ж пандэмія зацягнецца, такі падыход можа ўдарыць па іх саміх, бо выкліча народныя пратэсты ў краіне і паставіць пад пагрозу адносіны Беларусі з Захадам».

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню39

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата50

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню39

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць