Грамадства

Памёр оперны спявак Віктар Гур'еў

Знакаміты беларускі оперны спявак Віктар Гур'еў памёр 22 красавіка на 94-м годзе жыцця. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Нацыянальным тэатры оперы і балета.

Віктар Гур'еў. Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі

Віктар Гур'еў нарадзіўся 11 жніўня 1926 года на Жытоміршчыне (Украіна). Ратуючыся ад голаду і галечы, сям'я Гур'евых (у будучага спевака было 11 братоў і сясцёр) пераехала на Данбас. Бацька працаваў на шахце. Менавіта там Віктар упершыню выйшаў на сцэну ў складзе сямейнага хору.

Падчас вайны Віктара сагналі ў Нямеччыну, ён працаваў на заводзе ў штамповачным цэху. Пасля вызвалення прайшоў праверку спецслужбаў і быў прызваны ў армію. Служыў на тэрыторыі Германіі ў музычным узводзе. Пасля дэмабілізацыі скончыў Жытомірскае музычнае вучылішча і Беларускую кансерваторыю ў Мінску.

Віктар Гур'еў ў ролі Хазэ. Фота: архіў Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі

У 1960-1992 гадах з'яўляўся салістам Тэатра оперы і балета, атрымаў званне «Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь». Выканаў больш за 50 роляў. Сярод іх Каварадосі («Тоска»), Хазэ («Кармэн»), Атэла ў аднайменнай оперы, Герман («Пікавая дама») і іншыя.

Віктар Гур'еў з'яўляецца заснавальнікам беларускай тэатральнай дынастыі. Яго сын Анатоль Гур'еў — вядучы майстар сцэны ў Тэатры-студыі кінаакцёра, дачка Ганна Гур'ева — оперная спявачка, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета.

Развітанне з Віктарам Гур'евым адбудзецца 24 красавіка з 12-й да 13-й гадзіны ў рытуальнай зале па адрасе Мінск, вуліца Сямашкі, 8/5.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць