АГН «Масква»

АГН «Масква»

На сёння ў Расіі зарэгістравалі 17 тэст-сістэм для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі, іх ужо выкарыстоўваюць для лабараторнай дыягностыкі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка ў эфіры тэлеканала «Расія 24», піша РБК.

Дакументы яшчэ на восем тэст-сістэм падалі на рэгістрацыю, сказаў Мурашка. «Мы чакаем у наступны тыдзень іх выпуск у абарачэнне», — адзначыў ён.

Акрамя таго, расійскія спецыялісты праводзяць клінічныя выпрабаванні пяці прэпаратаў для лячэння каранавіруса, паведаміў Мурашка. Паводле яго слоў, частка з іх прызначана для пацыентаў, у якіх захворванне працякае ў цяжкай форме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0