22.04.2020 / 18:49

Дзяржаўныя стаматалогіі перасталі прымаць пацыентаў. Да сярэдзіны мая 5

Абмежаваньні пачалі дзейнічаць зь сярэдзіны красавіка. У клініках спасылаюцца на загад міністэрства, піша «Радыё Свабода».

З 10 красавіка дзяржаўныя стаматалягічныя паліклінікі пачалі паведамляць пацыентам, што змогуць абслугоўваць іх толькі ў выпадку вострага болю. Плянавы прыём пацыентаў можа аднавіцца ў сярэдзіне траўня, але гэта не дакладна.

«Паважаныя пацыенты. З 10 красавіка 2020 нашай паліклінікай аказваецца толькі экстраная мэдыцынская дапамога, — гаворыцца ў абвестцы на сайце 12-й стаматалягічнай паліклінікі Менску. — Плянавая стаматалягічная дапамога прыпыненая да асобага распараджэньня. Падстава: загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2020 г. №296 «Аб мерах па арганізацыі аказаньня мэдыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэсьпіраторнай інфэкцыі і прыняцьця дадатковых мер у арганізацыях аховы здароўя».

У рэгістратуры паліклінікі кажуць, што прыём адновіцца не раней за 15 траўня. Прычынай абмежаваньняў называюць каранавірус.

У стаматалягічным аддзяленьні 10-й менскай паліклінікі «Свабодзе» пацьвердзілі, што таксама перасталі прымаць плянавых пацыентаў.

«Пакуль немагчыма сказаць, калі адновіцца прыём, — кажуць у стаматалёгіі. — Нашыя супрацоўнікі цяпер пераразьмяркоўваюць адпачынкі, сыходзяць на травень. Прыкладна да канца траўня, верагодна, мы ня будзем запісваць на прыём».

Разам з тым у прыватных стаматалёгіях «Свабодзе» паведамілі, што працягваюць працаваць у звычайным рэжыме. Запісацца на прыём пакуль можна без абмежаваньняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Павел Ас / Адказаць
22.04.2020 / 19:35
Я вось патрапіў пад гэты "прэс" :( Пачаў лячыць зуб, раскалупалі яго, а каронку ўжо на дзірку не ставяць :( Відаць не дажыве мой зуб да сканчэння карантына :(
0
Алёна К. / Адказаць
22.04.2020 / 20:43
Прыватныя невялікія таксама прыпынілі працу. У асобных дзяржаўных стампаліклініках стаматолагаў перанакіравалі на забор мазкоў на каронавірус.
0
Козік / Адказаць
23.04.2020 / 08:45
У акулы зубы растуць усё жыццё.  Былі паведамленні, што нашыя амерыканскія браты распрацоўваюць тэхналогію "пасадкі" новага зуба замест страчанага.  Было б цудоўна, каб і нашыя дактары авалодалі такой тэхналогіяй...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру