Па стане на канец дня 22 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 637 911 чалавек, 184 235 памерлі, вылечылўся 721 731. 

За дзень выявілі 79 958 інфіцыраваных (21 красавіка было 75 254, 20 красавіка — 73 928). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.

За дзень памерлі 6 607 чалавек (21 красавіка было 7062, 20 красавіка — 5366).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 848,7 тысячы заражаных, памёр за ўчорашні дзень 2341 чалавек (21 красавіка было 2804). У Іспаніі — 208,4 тысячы заражаных (памерлі за 22 красавіка 435 чалавек). У Італіі — 187,3 тысячы заражаных (памерлі за 22 красавіка 437 чалавек).

Найбольш памерлых на 22 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (763) і Францыі (544).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0