23 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Вецер паўночна-заходні, умераны, на ўсходзе да парывістага. Максімальная тэмпература паветра +13..+19°С.
У Мінску: без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай +5..+8°С, днём +15.. +17°С, увечары +9..+12°С.