Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб першачарговых мерах па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі, перадае БЕЛТА.

«Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўчора даслаў мне ліст і падзякаваў нашай краіне за тыя дзеянні, якія мы робім у барацьбе з хваробай, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — Меры, якiя прапанаваны СААЗ, павінны быць абавязкова вывучаны, нельга ад іх адмахвацца. Але мы павінны, зыходзячы з комплексу рэкамендацый, нашага вопыту, дзейнічаць адпаведна. Нельга дзейнічаць на авось і «на ўсялякі выпадак, горш не будзе».

Спартыўныя мерапрыемствы адмяніць, школы — на дыстанцыйнае. СААЗ апублікавала рэкамендацыі для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0